Вось прайшло пару месяцаў з пачатку абмеркаваньня тут назвы ст. мэтро 'Плошча Незалежнасьці', ...а папсаваных налепак з назвамі 'Плошча Леніна' ў цягніках мэтро менш ня робіцца. А дзе-нідзе яны залепленыя самадрукаванымі 'Плошча Незалежнасьці'... На гэтым сайце напісана, што ўсе паведамленьні даводзяцца да кіраўніцтва менгарвыканкаму. Ці чыталі іх нашыя кіраўнікі? Ці будзе якая-небудзь рэакцыя, ці хаця б якісьці адказ на пытаньне пераназваньня, а дакладней прывядзеньне ў адпаведнасьць назвы станцыі з назвай аднайменнай плошчы - Плошчы Незалежнасьці? Хачу яшчэ раз нагадаць паважаным адказным асобам, якія зацьвярджаюць назвы станцыяў, што назва ст. мэтро 'Плошча Леніна' ўводзіць у блытаніну людзей, што прыяжджаюць у сталіцу, бо на ўказальніках чыгуначнага вакзалу паўсюль напісана назва станцыі 'Плошча Незалежнасці', сама плошча таксама называецца 'Незалежнасці'(і ўсе яе так і ведаюць), і толькі зайшоўшы ў мэтро людзі раптам трапляюць на 'плошчу Леніна'!!! Хіба ж гэта правільна?...
|